На заметку пасажырам: збоі могуць узнікнуць пры куплі квіткоў БЧ анлайн

© SputnikЦягнік БЧ
Цягнік БЧ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяжкасці з аплатай квіткоў анлайн могуць узнікнуць днём 16 верасня: у гэты перыяд на сайце БЧ будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя працы.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Праблемы з анлайн-купляй квіткоў на цягнікі Беларускай чыгункі могуць узнікнуць у сераду, пра гэта паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

Першы ў Беларусі электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа - Sputnik Беларусь
БЧ пусціць 50 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы і канікулы

Цяжкасці могуць узнікнуць пры аплаце квіткоў у інтэрнэце на сайце poezd.rw.by 16 кастрычніка з 13:00 да 16:00, паколькі ў гэты перыяд на сайце будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя працы.

У БЧ прынеслі свае прабачэнні пасажырам за нязручнасці і заклікалі іх скарыстацца іншымі спосабамі куплі праязных квіткоў днём у сераду альбо пачакаць, пакуль тэхнічныя працы завяршацца.

На днях Беларуская чыгунка пачала продаж квіткоў на цягнікі міжнародных ліній у Маскву з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі. Гэта дазволіць знізіць кошт квіткоў і павысіць прывабнасць падарожжаў чыгуначным транспартам.

Згодна з новай сістэмай, у якасці асноўнага крытэрыю для разліку кошту на квіток будзе выступаць колькасць занятых месцаў у вагоне і тэрміны набыцця білетаў. Чым менш вольных месцаў будзе заставацца, тым даражэй за іх давядзецца заплаціць.

Стужка навiн
0