Facebook выдаліў старонку RT з рэцэптамі рускай кухні

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў фотабанкСтаронка сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" на экране камп'ютара
Старонка сацыяльнай сеткі Фэйсбук на экране камп'ютара - Sputnik Беларусь
На старонцы праекта RT Russian Kitchen было 40 тысяч падпісчыкаў, тэхпадтрымка сеткі на звароты не адказвае.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Сацыяльная сетка Facebook выдаліла старонку праекта RT Russian Kitchen з рэцэптамі рускай кухні, паведамляецца на сайце тэлеканала.

Міністэрства замежных спраў Расіі - Sputnik Беларусь
МЗС Расіі адказаў на прэтэнзіі Францыі да Sputnik

"Facebook выдаліў нашу старонку Russian Kitchen з рэцэптамі рускай кухні і фотачку з ікрой, маянэзікам і вось гэтым усім", - паведаміў галоўны рэдактар Russia Beyond Усевалад Пуля.

Ён адзначыў, што на старонцы было 40 тысяч падпісчыкаў.

Паводле яго слоў, адміністратарам групы прыйшло паведамленне, што яны нібыта дасылалі спам, а праз некалькі дзён старонка знікла. Тэхпадтрымка сацсеткі не адказвае, "да Facebook дастукацца немагчыма".

Раней у верасні Facebook заблакаваў старонку галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыты Сіманьян, аднак пазней адміністрацыя сацсеткі прынесла прабачэнні і аднавіла доступ да акаўнта.

У студзені Facebook выдаліў каля 500 акаўнтаў, у тым ліку сем старонак агенцтва Sputnik. Як заявіла тады Маргарыта Сіманьян, гэтыя дзеянні з'явіліся не чым іншым, як праявай цэнзуры, якая патрабуе тлумачэння.

Сітуацыя з расійскімі СМІ на Захадзе абвастраецца з кожным годам. Нагадаем, што ў 2016 годзе Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб неабходнасці процідзеяння расійскім СМІ, пры гэтым галоўнымі пагрозамі ў дакуменце названыя Sputnik і RT.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі