Клуб галоўных рэдактараў Беларусі і Расіі сустрэўся ў Гомелі

© SputnikКлуб галоўных рэдактараў Беларусі і Расіі сустрэўся ў Гомелі
Клуб галоўных рэдактараў Беларусі і Расіі сустрэўся ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэцяе па ліку пасяджэнне клуба прымеркавана да 110-годдзя вядомага дыпламата і ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі.

ГОМЕЛЬ, 18 кас - Sputnik. Чарговае пасяджэнне Клуба галоўных рэдактараў і экспертаў Беларусі і Расіі праходзіць у гэтыя дні ў Гомельскай вобласці.

Містэр Не. Легендарны кіраўнік МЗС СССР Андрэй Грамыка - рэдкае відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Таямнічы "Містар Не": спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Грамыкі

Саюзны Клуб галоўных рэдактараў і экспертаў быў створаны у 2018 годзе як інструмент прамых і нефармальных зносін сярод вядучых медыяменеджараў абедзвюх краін, а таксама вядомых экспертаў.

Чарговае, трэцяе па ліку пасяджэнне клуба, прайшло ў чацвер у Гомелі. Прынялі ўдзел у мерапрыемстве больш за 20 журналістаў, экспертаў і дыпламатаў. Сярод іх - кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, дырэктар Інстытута краін Еўропы РАН Аляксей Грамыка, галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь Сегодня" Дзмітрый Жук і рэктар Гомельскага дзяржуніверсітэта Сяргей Хахомаў.

Вітаў удзельнікаў пасяджэння Клуба Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў.

На пасяджэнні Клуба было падпісана пагадненне паміж ГДУ і Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў імя Грамыкі.

"Гэты дакумент будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемавыгадных адносін у сферы навукі, адукацыі і экспертнай дзейнасці", - выказаўся Хахомаў.

У пятніцу сябры Клуба і госці мерапрыемства наведаюць вёску Старыя Грамыкі, дзе і нарадзіўся вядомы дыпламат. Будзе ў Веткаўскім раёне праведзены і майстар-клас для мясцовых журналістаў.

Чытайце лангрыд пра Андрэя Грамыку - легендарнага савецкага дыпламата - на Sputnik. Хто яму казаў "Андруша", чаму яго можна называць не толькі "Містэрам не" і не толькі - у гістарычным расследаванні Sputnik.

Стужка навiн
0