Лукашэнка выказаўся пра членства ў ЕС і ЕАЭС

© Photo : пресс-служба президента БеларусиЛукашэнка выказаўся пра членства ў ЕС і ЕАЭС
Лукашэнка выказаўся пра членства ў ЕС і ЕАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сустрэчы ў Акадэміі кіравання прэзідэнт Беларусі заявіў, што мэты стаць членам ЕС у беларускага кіраўніцтва ніколі не было, а ад супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, нягледзячы на цяжкасці, сысці не магчыма.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Мэты стаць сябрам Еўрапейскага саюза беларускае кіраўніцтва ніколі не ставіла, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Акадэміі кіравання ў пятніцу.

Партфель чыноўніка - Sputnik Беларусь
Беларусь мае намер прызначыць сваіх людзей на ключавыя пасады ў ЕАЭС і ЕЭК

"Ніколі пра гэта ні я, ні мой урад не думалі, і мэты такой не ставілі", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Пры наяўнасці такой мэты, Беларусі не было б складана стаць сябрам Еўрасаюзу, даў зразумець Лукашэнка. Ён распавёў пра сакрэтны даклад, з якім яму давялося азнаёміцца.

"Мне разведка наша далажыла аднойчы адзін матэрыял, дзе яны (аўтары дакумента - Sputnik) ацэньваюць Беларусь. І што мяне здзівіла (гэта дзесьці гады два таму было), кажуць: самая прасунутая краіна ва Усходняй Еўропе і вакол Еўрасаюза, гатовая без усялякіх змяненняў заканадаўства, яшчэ чагосьці ўступіць у Еўрасаюз, - гэта Беларусь. Гэта быў закрыты іх даклад, я прачытаў" - распавёў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, нават захаванне ў Беларусі смяротнага пакарання не стала б бар'ерам. Гэтае пытанне, на яго думку, не з'яўляецца праблемным для зносін з ЕС і ў цяперашні час.

"Вы думаеце мне ў радасць гэтае смяротнае пакаранне, што я падпісваю, і пасля мяне расстрэльваюць чалавека, груба кажучы? Ды сто гадоў гэта мне трэба! Але так прагаласаваў народ", - нагадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

З ЕАЭС не выйдзем

Адказваючы на пытанне аб супрацоўніцтве ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Лукашэнка заявіў, што, нягледзячы на існуючыя праблемныя пытанні, выходзіць з арганізацыі рэспубліка не будзе.

Вайсковец ля рэзідэнцыі прэзідэнта Арменіі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: бар'еры, якія ўзнікаюць у ЕАЭС, вядуць да ўдасканалення саюза

"Маса супярэчнасцяў, якія знаходзяцца па-за кадрам. Мы так і не пераадолелі бар'еры, якія павінны былі пераадолець, ствараючы ЕАЭС. З ЕАЭС сыходзіць не будзем. Змагацца будзем. Нікуды ад гэтага не дзенешся", - сказаў Лукашэнка.

Альтэрнатывы эканамічным сувязям, якія існуюць з часоў СССР, Лукашэнка не бачыць, таму не прымае прапаноў адмовіцца ад расійскага вектару на карысць заходніх рынкаў.

"Слухайце, а як адмовіцца? А куды будзем прадаваць свае тавары? На Захад? На Захадзе тая ж эканоміка, што ў нас. Што, яны нашу пусцяць прадукцыю на свой рынак? Ніколі ў жыцці. Так асабліва нас нідзе не чакаюць. Таму гэта проста пустыя размовы. З гэтага мы зыходзілі, фарміруючы ЕўрАЗЭС", - сказаў Лукашэнка.

Праблемныя пытанні

Кажучы аб узаемадзеянні ў рамках ЕАЭС, Лукашэнка нагадаў аб існуючых бар'ерах і стрымліваючых мерах, напрыклад, з боку Расіі ў дачыненні да беларускіх прадуктаў харчавання.

Праца з дакументамі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь дамаглася пераразмеркавання пошлін у ЕАЭС на сваю карысць

"Бо Саюз фармаваўся на аснове свабоды перамяшчэння тавараў, капіталу, рабочай сілы і гэтак далей. Гэтага сёння няма ні па адным з кірункаў. І вы ведаеце, адкуль тормаз. І вы, напэўна, чуеце, калі я на пасяджэннях амаль ужо ў адкрытую, без дыпламатычных фармулёвак пачынаю называць вінаватых. Таму што гэта для нас вельмі важна", - сказаў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, складанасці з Расіяй сталі ўзнікаць і па лініі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, нягледзячы на агульную рэгіянальную групоўку войскаў.

"Мы паціху падышлі да таго, што мы самі можам ствараць новыя ўзоры ўзбраенняў. І нам трэба частку вузлоў і агрэгатаў купляць. Мы арыентаваныя былі ў Савецкім Саюзе на расійскую вытворчасць. Нам гэта не даюць. З боем прыходзіцца адваёўваць. Канкурэнты..." , - заўважыў Лукашэнка.

Таму, паводле яго слоў, Беларусь была вымушана пры стварэнні новых узораў узбраення ў ракетабудаванні ісці на супрацоўніцтва з КНР. Рэспубліка мае намер і далей развіваць гэты кірунак.

Незалежнасць мірным шляхам

Беларусі пашчасціла здабыць сваю незалежнасць мірным шляхам, пра гэта таксама нагадаў удзельнікам сустрэчы ў Акадэміі кіравання Аляксандр Лукашэнка.

"Нам пашчасціла пасля распаду СССР утрымаць сваю краіну мірна. Мы ціха, спакойна стварылі сваю дзяржаву. Унікальны выпадак. Але нас таксама адчувалі. Але добра, што не вайной. Дрэнна, што гэтымі санкцыямі", - сказаў прэзідэнт.

На думку Лукашэнкі, у дачыненні да Беларусі была разгорнута эканамічная вайна.

Стужка навiн
0