Сёння апошні дзень для ўдзелу ў перапісе насельніцтва анлайн

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах Мінска
Людзі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны дзень у перапісе прымаюць удзел ад 200 да 300 тысяч чалавек, з якіх каля 70-100 тысяч аддаюць перавагу перапісвацца менавіта анлайн.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Інтэрнэт-перапіс насельніцтва завяршаецца ў Беларусі, 18 кастрычніка - апошні дзень, калі анкету можна запоўніць анлайн, паведамляе Sputnik.

Мядзведзева: перапісны ліст запаўняецца ўсяго за пяць хвілін - Sputnik Беларусь
Радыё
Мядзведзева: перапісны ліст запаўняецца ўсяго за пяць хвілін

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта на чацвер, перапіс насельніцтва прайшлі ўжо каля чатырох мільёнаў жыхароў Беларусі, і толькі трохі менш за палову з іх запоўнілі анкету ў сетцы: больш за 1,5 мільёна чалавек.

Як паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, кожны дзень у перапісе прымаюць удзел ад 200 да 300 тысяч чалавек, з якіх каля 70-100 тысяч аддаюць перавагу перапісвацца менавіта анлайн.

Самымі актыўнымі з'яўляюцца жыхары Мінска (у сталіцы такі спосаб выбіраюць прыкладна 60% жыхароў), а таксама Віцебскай вобласці (больш за 37%). Менш за ўсё жадаючых прайсці перапіс праз інтэрнэт - на Гарадзеншчыне.

У цяперашні час беларусы могуць прайсці перапіс таксама на стацыянарных участках, а з 21 кастрычніка па кватэрах і дамах жыхароў рэспублікі пачнуць хадзіць перапісчыкі: яны не зазірнуць толькі да тых, хто ўжо прайшоў працэдуру іншым спосабам.

Стужка навiн
0