МІНСК, 20 кас - Sputnik. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў прыбыў з афіцыйным візітам у КНР, паведамілі ў абаронным ведамстве.
"20 кастрычніка 2019 года пачаўся візіт міністра абароны Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Чакаецца, што Раўкоў прыме ўдзел у 9-м Пекінскім форуме па пытаннях бяспекі "Сяншань", на якім выступіць з дакладам "Міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальная бяспека - беларускі погляд".
Таксама запланавана яго сустрэча з кітайскім калегам генерал-палкоўнікам Вэй Фэнхэ, падчас якой намечана абмеркаваць актуальныя пытанні бяспекі - як рэгіянальнай, так і міжнароднай, а таксама развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у ваеннай сферы.