IT-ВНУ з'явіцца ў Беларусі да новага навучальнага года, асобныя пытанні развіцця краіны ў лічбавай сферы абмеркавалі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. І галоўная праблема - гэта недахоп "айцішнай" адукацыі, заявіў па выніках гэтай нарады адзін з удзельнікаў Віктар Пракапеня у інтэрв'ю АНТ.
"Адукацыя - гэта тая сфера, якая павінна знаходзіцца пад самым пільным кантролем дзяржавы. І ў якую сёння трэба інвеставаць грошы. Таму што сусветная эканоміка мяняецца. Тое, што было актуальна ўчора, яно неактуальна ў будучыні. Што добра - прэзідэнт вельмі глыбока гэта разумее", - адзначыў Пракапеня.
Паводле яго слоў, эканоміка ведаў павялічвае беларускі ВУП. Што тычыцца недахопу праграмістаў і іншых спецыялістаў IT-сферы, то вырашыць гэтую праблему дапамогуць спецыяльныя крэдыты.
"Чалавек атрымлівае крэдыт у рублях, беспрацэнтны. І вучыцца доўга, гады два. Чакаць тое, што за 2-3 месяцы атрымаецца перавучыцца і атрымаць спецыяльнасць, дастаткова аптымістычная штука, такога не адбываецца ў рэальным свеце. І толькі калі чалавек уладкоўваецца на працу, ён пачынае вяртаць грошы", - разважае бізнесмен.
Фрагмент інтэрв'ю Віктара Пракапені тэлеканалу АНТ слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.