МІНСК, 22 кас - Sputnik. У Парыжы прадставілі лагатып для летняй Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года, пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце аргкамітэта спартыўнай падзеі.
"Медаль, полымя, Марыяна. Вось новы твар Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў", - напісалі арганізатары ў Twitter пасля прэзентацыі лагатыпу.
🥇🔥🇫🇷
— Paris 2024 (@Paris2024) 21 октября 2019 г.
La médaille, la flamme, Marianne.
Voici le nouveau visage des Jeux Olympiques et Paralympiques de #Paris2024
The medal, the flame, Marianne
Here is the new face of the Olympic and Paralympic Games of #Paris2024 pic.twitter.com/6VvsItrql6
Сапраўды, у малюнку аб'яднаны алімпійскі агонь і медаль, у ім таксама чытаецца твар Марыяны - аднаго з сімвалаў Французскай Рэспублікі, які ўвасабляе нацыянальны дэвіз Францыі "Свабода, Роўнасць, Братэрства".
Многія спартсмены ўжо ацанілі лагатып чарговай Алімпіяды і адзначылі, што ён выдатна адлюстроўвае саму сутнасць спартыўных спаборніцтваў. Новую эмблему нават размясціў на сваёй старонцы ў Twitter прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён падкрэсліў, што ў гэтым лога заключаны галоўныя алімпійскія ідэалы.
Што цікава, упершыню эмблемы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў супадаюць. Розніца толькі ў тым, што на першай намаляваныя алімпійскія кольцы, а на другі - "агіто". Гэта тры завіткі - чырвоны, зялёны і сіні, якія сімвалізуюць дэвіз паралімпійцаў "Дух у руху".
Нагадаем, Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 года, а Паралімпіяда - з 28 жніўня да 8 верасня.