Сучасны нацыянальны тэатр - як яму выжыць у эпоху глабалізму, размывання нацыянальных традыцый і засілля масавай культуры? Пра гэта і не толькі разважае Павел Латушка - беларускі дыпламат, які ўзначальвае зараз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
"Наш тэатр - гэта і беларуская мова, і нацыянальная драматургія, і ўласная рэжысёрская і акцёрская школа. Мы цікавыя тым, што нас адрознівае. Але не шляхам супрацьпастаўлення, а шляхам дапаўнення, шляхам уласнага ўкладу ў сусветную культуру", - кажа Латушка.
У планах Купалаўскага тэатра, які ў гэтым годзе святкуе 100-ы сезон, гастролі ў Францыі, Аўстрыі і Швейцарыі, выступы ў Расіі на сцэнах Масквы і Санкт-Пецярбурга і, магчыма, у Японіі. Гастролі і змена сцэны, на думку суразмоўцы Sputnik, хоць і з'яўляюцца стрэсам для артыста, але стрэсам відавочна станоўчым. Дыпламатычны вопыт Паўла Латушкі, яго шырокія сувязі дапамагаюць паспяхова вырашаць арганізацыйныя пытанні для выступленняў тэатра за мяжой.
Гутарку з дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Паўлам Латушкам глядзіце на Sputnik Беларусь.