Пытанне аб "саюзных візах" застаецца на парадку дня - МЗС Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі Беларусі і Расіі, архіўнае фота
Сцягі Беларусі і Расіі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля ўступлення пагаднення ў сілу будуць створаны ўмовы для бесперашкоднага перасячэння расійска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін, адзначыў намеснік кіраўніка МЗС РФ.

МІНСК, 22 кас - Spuntik. Пытанне аб заключэнні двухбаковага міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні візаў застаецца на парадку дня, паведаміў у інтэрв'ю РІА "Новости" намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка.

Будынак Міністэрства замежных спраў РФ на Смаленскай-Сянной плошчы ў Маскве - Sputnik Беларусь
РФ спадзяецца да канца года падпісаць з РБ пагадненне аб прызнанні візаў

Тэма стварэння "саюзнай візы" абмяркоўваецца Беларуссю і Расіяй апошнія некалькі гадоў. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота раней заяўляў пра тое, што дакумент знаходзіцца "ў высокай ступені гатоўнасці".

"Пытанне аб заключэнні міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні візаў застаецца на парадку дня нашага дыялогу", - заявіў агенцтву Рудэнка.

Па словах намесніка кіраўніка МЗС Расіі, "эксперты правялі працу над тэкстам дакумента, расійскі бок яшчэ ў снежні 2018 года выканаў усе неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для вынясення пагаднення на падпісанне". Такіх жа крокаў чакаюць і ад беларускага боку.

"Пасля ўступлення пагаднення ў сілу будуць створаны ўмовы для бесперашкоднага перасячэння расійска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін, што дасць дадатковы імпульс развіццю турызма, інтэнсіфікацыі транспартных зносін", - дадаў намеснік міністра замежных спраў РФ.

Грамадзяне трэціх краін сёння не могуць перасякаць беларуска-расійскую мяжу з прычыны адсутнасці на ёй міжнародных пунктаў пропуску. Вырашыць пытанне заклікана ўвядзенне агульнай беларуска-расійскай візы.

Стужка навiн
0