МІНСК, 22 кас - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены па краіне на 23 кастрычніка з-за туману, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.
"У начныя і ранішнія гадзіны 23 кастрычніка месцамі па рэспубліцы чакаецца туман", - распавялі сіноптыкі.
У цэлым у сераду чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Будзе дзьмуць ўмераны вецер заходняй чвэрці. У начны час будзе ад + 4°С да + 10°С, у некаторых раёнах - да + 12°С, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +11 .. + 17°С, на поўдні рэспублікі - да +18 + 20°С.
У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца цёплае надвор'е. Магчыма, будуць пабіты чарговыя "цёплыя" рэкорды - тэмпературныя максімумы абнаўляюцца ўжо некалькі дзён запар. Па прагнозах сіноптыкаў, халадаць пачне толькі з 29 кастрычніка.