МІНСК, 23 кас - Sputnik. Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен накіраваў афіцыйнае запрашэнне прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку наведаць Вену, паведаміла ў сераду журналістам аўстрыйскі пасол Алаізія Вергетэр.
Першы за доўгі час еўрапейскі візіт прэзідэнта раней анансаваў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Пазней стала вядома аб тым, што наведае Лукашэнка Вену.
"Мой федэральны прэзідэнт накіраваў афіцыйнае запрашэнне прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку наведаць Аўстрыю, Вену ў лістападзе гэтага года. Дэталі візіту яшчэ абмяркоўваюцца, і пра іх будзе паведамлена пазней", - паведаміла пасол.
Дата візіту Лукашэнкі ў Вену афіцыйна пакуль не абвяшчаецца.
Гэты візіт можа стаць першай для Лукашэнкі паездкай у Еўропу з 2016-га - тады пасля адмены санкцый ён наведаў Італію і Ватыкан. Пазней прэзідэнта некалькі разоў запрашалі ў краіны ЕС на розныя мерапрыемствы, аднак візіты не праходзілі - як падкрэслівалі ў Мінску, патэнцыйныя паездкі павінны быць напоўнены рэальным зместам.
Сёлета ўвесну Беларусь наведваў канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц - ён прымаў удзел у адкрыцці помніка ў Трасцянцы, а таксама правёў перамовы з беларускім лідарам.