Снежная прынцэса: Мінскаму заапарку падарылі плацінавую лісу

© Photo : Минский зоопаркСнежная прынцэса: Мінскаму заапарку падарылі плацінавую лісу
Снежная прынцэса: Мінскаму заапарку падарылі плацінавую лісу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчанін выкупіў на зааферме лісу, каб выратаваць яе ад долі "каўняра", і забраў сябе дадому. Але падрастаючы, жывёла пачала грызці мэблю і псаваць рэчы.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Лісу рэдкай афарбоўкі перадаў у дар Мінскаму заапарку гараджанін, паведамілі ва ўстанове.

Мінчанін выкупіў жывёлу на зооферме, каб выратаваць яе ад долі "каўняра", і забраў сябе дадому. За прыгожую плацінавую афарбоўку ёй далі мянушку Эльза - так клікалі снежную прынцэсу ў "Халодным сэрцы".

© Photo : Минский зоопаркЗа прыгожую плацінавую афарбоўку лісічцы далі мянушку Эльза - так клікалі снежную прынцэсу ў "Халодным сэрцы"
Снежная прынцэса: Мінскаму заапарку падарылі плацінавую лісу - Sputnik Беларусь
За прыгожую плацінавую афарбоўку лісічцы далі мянушку Эльза - так клікалі снежную прынцэсу ў "Халодным сэрцы"

Але падрастаючы, жывёла пачала грызці мэблю і псаваць рэчы. Гаспадар прыняў няпростае рашэнне расстацца з хатняй улюбёнкай і перадаў яе ў дар Мінскаму заапарку.

Эльза яшчэ зусім юная - яна нарадзілася ў сакавіку гэтага года. Яна вельмі вясёлая, смелая, жывая і кантактная, распавялі ў заапарку.

Стужка навiн
0