МІНСК, 24 кас - Sputnik. Вынікі перапісу насельніцтва, які праходзіць у бягучым годзе, будуць даступныя ўсім грамадзянам рэспублікі, паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
У цяперашні час перапіс у рэспубліцы працягваецца. Збор дадзеных у інтэрнэце завяршыўся 18 кастрычніка, цяпер грамадзянаў апытваюць асабіста - гэты этап будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.
Па словах Мядзведзевай, частку дадзеных перапісу Белстат апублікаваць не будзе - гэта тая інфармацыя аб грамадзянах, якая адносіцца да асабістай.
"Што тычыцца персанальных дадзеных, то гэта заўсёды закрытая інфармацыя, па-іншаму быць не можа, мы яе нікому не перадаем. Што тычыцца абагульненай інфармацыі, то мы дамо інфармацыю ўсім - органам дзяржкіравання, грамадскім арганізацыям, грамадзянам", - сказала кіраўнік ведамства.
Яна таксама адзначыла, што на сайце Белстата пазней з'явіцца спецыяльны раздзел, у якім любы жадаючы зможа паглядзець вынікі перапісу.
Паводле аператыўных даных, па стане на 21 кастрычніка супрацоўнікі ведамства перапісалі ўжо звыш 4,9 мільёна грамадзян рэспублікі.