МІНСК, 24 кас - Sputnik. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель упершыню наведаў Беларусь з дзяржаўным візітам у рамках вялікага еўрапейскага турнэ.
Напярэдадні ў Мінску прайшлі перамовы, падчас якіх Беларусь і Куба намецілі кантракты на суму ў 30 мільёнаў еўра.
Пасля завяршэння перагавораў бакі традыцыйна абмяняліся падарункамі, паведамляе СТБ.
Беларускі лідар уручыў свайму кубінскаму калегу набор эксклюзіўнага шакаладу і партрэт Хасэ Марці працы беларускай мастачкі Ганны Конанавай. Хасэ Марці - кубінскі паэт, адзін з лідараў вызваленчага руху за незалежнасць Кубы.
У сваю чаргу Мігель Дыяс-Канель уручыў Аляксандру Лукашэнку кнігу пра Гавану, а таксама цыгару і ром - тое, чым Куба славіцца ва ўсім свеце.
"У мяне нават ёсць ром, які мне калісьці падарыў Фідэль, мы добра памятаем густ рому яшчэ з савецкіх часоў", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.