МІНСК, 24 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызямліўся ў аэрапорце "Нурсултан Назарбаеў" - у чацвер пачынаецца двухдзённы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.
Ля трапа самалёта Лукашэнку асабіста сустракаў яго калега, прэзідэнт Казахстана, Касым-Жамарт Такаеў, паведамляе БелТА.
Афіцыйныя перамовы адбудуцца ў пятніцу. Мяркуецца, што прэзідэнты абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін, перш за ўсё гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Размова пойдзе пра перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчванні супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій.
Мінск, сутыкнуўшыся з выдаткамі ад падатковага манеўра пры куплі нафты ў Расіі, неаднаразова заяўляў, што будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў чорнага паліва. Адна з галоўных інтрыг цяперашняга візіту ў Казахстан - ці будзе падпісана па выніках перамоваў пагадненне аб пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь.
Чытайце таксама:
- Трактары, лекі і малако: якія кантракты падпісалі Беларусь і Казахстан
- Акно ў Кітай: Беларусь адкрые ў Казахстане магазін бяспошліннага гандлю
- Беларусь і Казахстан могуць падпісаць пагадненне па нафце да канца года