Сярэдні заробак беларусаў працягвае падаць

© Sputnik / Виктор ТолочкоТысяча беларускіх рублёў
Тысяча беларускіх рублёў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні са жніўнем, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў знізіўся на дзевяць рублёў.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў верасні склаў 1108,5 рубля, паведамілі ў чацвер у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тысяча беларускіх рублёў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка распавёў пра "не зааблочную зарплату"

Перад урадам рэспублікі стаіць задача па ўтрыманні сярэдніх заробкаў беларусаў на ўзроўні вышэй за 1000 рублёў - адпаведнае патрабаванне неаднаразова вылучаў кіраўнік дзяржавы. Апошнія месяцы з задачай паспяхова спраўляюцца, хоць часам паказчык і зніжаецца.

Па дадзеных за верасень, намінальны налічаны сярэдні заробак склаў у верасні 1108,5 рубля. У параўнанні са жніўнем, ён знізіўся на дзевяць рублёў. Нагадаем, падаў сярэдні заробак і ў жніўні.

Намінальны налічаны заробак - не тая сума, якую работнікі атрымліваюць "на рукі". Пры разліку паказчыка ўлічваюцца налічэнні да ўтрымання падаткаў і збораў.

Актуальнай для беларускага ўрада застаецца задача па павелічэнні даходаў бюджэтнікаў: яны павінны складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне паказчыка. Працуе Саўмін і над тым, каб у Беларусі не было прадпрыемстваў з неапраўдана нізкім заробкам.

Стужка навiн
0