Пасол РФ: інтэграцыя накіравана на абарону суб'ектаў гаспадарання

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удасканаленне і ўніфікацыя нацыянальнага заканадаўства будзе праходзіць у рамках формулы "дзве краіны - адна эканоміка".

БРЭСТ, 25 кас - Sputnik. Работа па інтэграцыі вядзецца дзеля дабра грамадзян дзвюх краін, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў на пасяджэнні Генеральных пракуратур Расіі і Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Прэс-сакратар Прэіздэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія знаходзяцца на прасунутым узроўні інтэграцыі – Пяскоў

Паводле слоў пасла, правядзенне аб'яднанага пасяджэння ў Брэсце дазволіць шукаць сумесныя крокі па абароне правоў грамадзян.

"Гэта мае асаблівы сэнс, таму, што пацвярджае практыку, глыбіню і маштаб двухбаковых адносінаў", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Пасля чаго дадаў, што адносіны Расіі і Беларусі характарызуюцца, як саюзніцкія. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе 8 снежня споўніцца 20 гадоў з дня падпісання прэзідэнтамі дзвюх краін Саюзнай дамовы.

"Мы бачым, што апошнія месяцы характарызуюць маштаб і глыбіню інтэграцыйнай работы па-асабліваму. Вельмі важна, каб меркаванае на прынцыпова новым узроўні паглыбленне адносін у сацыяльна-эканамічнай сферы суправаджалася абаронай інтарэсаў і правоў удзельнікаў гаспадарчай дзейнасці", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў рамках планаў па ўдасканаленні і ўніфікацыі нацыянальнага заканадаўства, перш за ўсё ў эканамічнай сферы, будуць удасканальвацца элементы абароны суб'ектаў гаспадарання. Гэта будзе ажыццяўляцца "у рамках той формулы, што прапанавалі беларускія партнёры: "дзве краіны - адна эканоміка".

На яго думку, гэта работа павінна быць паспяховай, каб яе вынікі адчувалі людзі, "дзеля якіх і вядзецца інтэграцыйная праца".

Стужка навiн
0