Радыё

Рак: што чакае гледачоў фестываля "Самайн"

© Sputnik / Сергей ПушкинРак: што чакае гледачоў фестываля "Самайн"
Рак: што чакае гледачоў фестываля Самайн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што абяцае галоўны фестываль восені, хто ў гэтым годзе адказвае за "запал" і як любому гледачу стаць удзельнікам, распавёў адзін з арганізатараў "Самайна" Аляксандр Рак.
Рак: что ждет зрителей фестиваля "Самайн"

Фестываль кельцкай культуры "Самайн" сёлета пройдзе 26 кастрычніка ў Цэнтральным батанічным садзе. Галоўная мэта арганізатараў: зрабіць так, каб кожны змог стаць непасрэдным удзельнікам свята. Усяго чакаецца каля чатырох тысяч сапраўдных прыхільнікаў кельцкай культуры, распавёў Аляксандр Рак на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik Беларусь.

"Будзе вельмі шмат інтэрактыву. На тыя ж гульні горцаў хацеў бы звярнуць асаблівую ўвагу. Можна ўдзельнічаць у індывідуальным і камандным заліку. Акрамя гэтага будзе ў нас лучная бітва. Гэта магчымасць беспакарана пастраляць адзін у аднаго з лука. Натуральна ўсё бяспечна, фактычна гэта аналаг лазертага і страйкбола. Але як па мне, драйву значна больш", - упэўнены Рак.

Абяцаюць арганізатары і насычаную культурную праграму. Ствараць святочны настрой будуць легенды фолк-сцэны PAWA, драйвовыя "Доходяги Бэнд", гурт "Всё_Crazy" са сваім выбухным кельцкім панкам і іншыя ўнікальныя і непаўторныя калектывы. Тым, хто вырашыць проста прыйсці і расслабіцца ў выхадны дзень, таксама знойдзецца занятак.

"Будуць у нас і квэсты, і вялікая колькасць фотазонаў. Тая ж лакацыя "Каменны век"- адсылка да Стоунхеджа, першым слядоў чалавечай дзейнасці. Будуць фудкорты, традыцыйны рынак рамеснікаў... Увогуле, абяцаем насычаную і класную праграму", - запэўніў Рак.

Поўную відэазапіс прэс-канферэнцыі з удзелам арганізатараў фестываля "Самайна" глядзіце на Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0