МІНСК, 25 кас - Sputnik. Мінск мае суверэннае права весці перамовы з Кітаем аб крэдыце, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У пятніцу міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў, што Мінск разлічвае у 2019 годзе атрымаць кітайскі крэдыт у памеры 500 мільёнаў долараў.
"Безумоўна, мы адсочваем гэтую інфармацыю. Кантакты з беларускім бокам працягваюцца. Мы не можам нічога сказаць пра крэдытаванне ў кітайскага бока, гэта суверэннае права нашых беларускіх таварышаў", - сказаў Пяскоў.
"Што датычыцца кантактаў з Масквой - яны будуць працягвацца, гэта пытанне проста абмеркавання ўзаемапрымальных і ўзаемавыгадных мадальнасцяў такога крэдыту, безумоўна, з улікам аб'ёму раней выдзеленых крэдытных ліній", - дадаў ён.
У кастрычніку мінулага года міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў казаў, што Мінфін РФ у 2019 годзе разгледзіць пытанне аб прадастаўленні крэдыту Беларусі на суму каля 630 мільёнаў долараў на рэфінансаванне яе абавязку перад Расіяй. Пазней у Мінску заявілі, што дамовіліся з Масквой аб выдзяленні дзяржкрэдыту у 2019 годзе, наступная стадыя - заключэнне адпаведнага пагаднення. Аднак дакумент так і не быў падпісаны.