МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт з індыйскім партнёрам IPL, паведаміла ў суботу прэс-служба БКК.
Абодва бакі прыйшлі да пагаднення аб тым, што калій будзе пастаўляцца па кошце 280 долараў за тону.
"Устаноўлены кошт не толькі адлюстроўвае бягучую кан'юнктуру, але і стварае перспектыву для актывацыі бізнесу ва ўсіх ключавых рэгіёнах", - паведамілі ў прэс-службе.
У кампаніі распавялі, што IPL з'яўляецца яе доўгатэрміновым стратэгічным партнёрам у Індыі. У БКК выказалі надзею, што "пагадненне будзе садзейнічаць павелічэнню попыту з боку індыйскіх фермераў".
Папярэдні кантракт з кампаніяй IPL на пастаўку калійных угнаенняў на індыйскі рынак, у перыяд з верасня 2018 па чэрвень 2019 года, меркаваў цану 290 долараў за тону CFR на ўмовах 180-дзённай адтэрміноўкі.
Беларуская калійная кампанія на працягу апошніх гадоў захоўвае лідарства ў сусветным экспарце калійных угнаенняў. За 6 гадоў сваёй дзейнасці БКК ажыццявіла пастаўкі беларускага калію ў 130 краін свету.