Назарбаеў падараваў Лукашэнку кінжал і пояс, а Колю - лук і стрэлы

© Photo : пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка і Нурсулатн Назарбаеў
Аляксандр Лукашэнка і Нурсулатн Назарбаеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар паднёс Назарбаеву падарункавы сталовы набор, а таксама кошык з прадуктамі - сырамі, каўбасой і вяленым мясам.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і былы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў пасля сустрэчы ў Нур-Султане абмяняліся падарункамі, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".

Корпус зборкі трактароў МТЗ - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра тавараабарот з Казахстанам: блізкія да планкі ў мільярд долараў

Кіраўнік дзяржавы знаходзіўся з двухдзённым візітам у Казахстане 24 і 25 кастрычніка. Ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з дзеючым прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку ў плане супрацоўніцтва ў розных сферах, у прыярытэце быў імпарт нафтапрадуктаў з Казахстана ў Беларусь.

Лукашэнка ў пятніцу таксама пагутарыў з ранейшым кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, яшчэ раз падкрэсліўшы, што Елбасы з'яўляецца яго даўнім сябрам.

Пасля сустрэчы яны абмяняліся прэзентамі: беларускі лідар паднёс Назарбаеву падарункавы сталовы набор, а таксама кошык з прадуктамі - сырамі, каўбасой і вяленая мясам.

"Гэта сучасныя прадукты, пакаштуеце", - пракаментаваў Лукашэнка.

Пры гэтым Назарбаеў адзначыў, што ў наборы не хапае традыцыйнага беларускага прадукту. "Сала не бачу нешта", - з усмешкай сказаў ён. Беларускі лідар яго запэўніў, што ў кошыку ёсць усё.

Елбасы ў якасці адказу падараваў Лукашэнку кінжал і ханскі пояс, а яго сыну Мікалаю - традыцыйны лук качэўнікаў і скураны калчан са стрэламі.

Стужка навiн
0