Памёр аўтар "Малiтвы" кампазітар Алег Моўчан

© Sputnik / Виктор ТолочкоКампазітар Алег Моўчан
Кампазітар Алег Моўчан - Sputnik Беларусь
Моўчан напісаў для легендарных "Песняроў" мноства хітоў, у тым ліку "Малiтву" на вершы Янкі Купалы.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларускі кампазітар-песеннік Алег Моўчан памёр на 55-м годзе жыцця, паведаміў Sputnik сын Уладзіміра Мулявіна Валерый.

Моўчан і Відава: не спяшайцеся судзіць народных артыстаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Моўчан і Відава: не спяшайцеся судзіць народных артыстаў

Паведамляецца, што Алег Моўчан памёр пасля працяглай хваробы. Развітанне з кампазітарам пройдзе ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дата грамадзянскай паніхіды ўдакладняецца. Яна пройдзе 30 альбо 31 кастрычніка.

Кампазітар Алег Моўчан вядомы многім па калектыву "Песняры". Адной з галоўных яго песень стала "Малітва", якую выканаў сам Уладзімір Мулявін.

Таксама Моўчан напісаў для калектыву такія песенныя цыклы як "Вянок", "Ave Solе, Або Словы Скарыны", і папулярныя песні "Стася", "Маргарыта", "Мілая жанчына", "Падмані мяне", "Кума", "Юнацтва" і іншыя.

Пасля сыходу з "Песняроў" Моўчан напісаў песні "Дзве Таполі", "Песня мая", "Родныя песні", "Карабель маей краіны", якія ўвайшлі ў рэпертуар Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, вакальнай групы "Чысты голас" і іншых выканаўцаў.

Кампазітар - уладальнік медаля Францыска Скарыны.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі