МІНСК, 27 кас - Sputnik. Арына Сабаленка атрымала перамогу ў малым выніковым турніры, які праходзіў у кітайскім Чжухае.
У фінальным паядынку яна адолела галандскую спартсменку Кікі Бертэнс, якая займае 10-ы радок сусветнага рэйтынгу, - 6:4, 6:2.
Гэты турнір Сабаленка выйграла ўпершыню за сваю кар'еру, на групавой стадыі яна перамагла грачанку Марыю Сакара (22-ы нумар рэйтынгу WTA) і бельгійку Эліз Мертэнса (18), а ў паўфінале адолела чэшку Караліну Мухаву (26).
Прызавы фонд гэтага турніру складае 2 419 844 долары, пераможцы дастаецца 600 тысяч.
Нагадаем, у бягучым рэйтынгу WTA Арына Сабаленка займае 14-ю пазіцыю.