NASA апублікавала фота Сонца, падобнага да ліхтара з гарбуза на Хэлоўін

© Photo : Владислав ВоронецкийNASA апублікавала фота Сонца, падобнага да ліхтара з гарбуза на Хэлоўін
NASA апублікавала фота Сонца, падобнага да ліхтара з гарбуза на Хэлоўін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На здымку зорка нагадвае гіганцкі ліхтар з гарбуза, які сімвалізуе сабой "жудаснае" свята Хэлоўін.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. На здымку плямы ў кароне зоркі вельмі нагадваюць вочы і рот, якія звычайна выразаюць у гарбузу, робячы з яе з самых вядомых атрыбутаў Хэлоўіна - ліхтар Джэка.

Топ-5 кніг да Хэлоўіна, якія праймаюць да дрыжыкаў - Sputnik Беларусь
Топ-5 кніг да Хэлоўіна, якія праймаюць да дрыжыкаў

Жудасным фота Сонца падзяліліся спецыялісты NASA напярэдадні 31 кастрычніка, калі адзначаецца Дзень усіх святых. На здымку зорка нагадвае гіганцкі ліхтар з гарбуза, які сімвалізуе свята Хэлоўін.

Плямы ў кароне Сонца падобныя да вачэй і рота - такія выразаюць у гарбузу, каб зрабіць ліхтар Джэка - адзін з галоўных сімвалаў Хэлоўіна.

Спецыялісты зрабілі жудасны здымак Сонца 8 кастрычніка 2014 года, а зараз вырашылі павіншаваць жыхароў нашай планеты з Хэлоўінам, апублікаваўшы фота напярэдадні свята.

© Photo : NASAЗдымак Сонца
NASA апублікавала фота Сонца, падобнага да ліхтара з гарбуза на Хэлоўін - Sputnik Беларусь
Здымак Сонца

Па словах экспертаў NASA, сонечная актыўнасць у гэты перыяд была вельмі моцнай, з'явілася шмат сонечных плям, у выніку актыўныя вобласці на паверхні сонца стварылі такую ​​грымасу (жудасную ўсмешку і касыя вочы, як у хэлаўінскага гарбуза).

Стужка навiн
0