Група Queen апублікавалі на хостынгу YouTube кліп на песню Bohemian Rhapsody, якую ў розных краінах выканалі больш за пяць тысяч прыхільнікаў калектыву.
Музыкі звярнуліся да фанатаў з просьбай выканаць песню дома і даслаць запісы. Пазней з мноства кавер-версій быў змантаваны ролік, дзе прадстаўнікі больш за 120 краінаў спяваюць легендарную мелодыю.
Акрамя таго, група апублікавала новыя версіі кліпаў A Kind of Magiс і Do not Stop Me Now.
У першым візуальныя эфекты прыдумлялі 2733 мастака, а ў другім, які фанаты ператварылі ў танцавальны перформанс, прыняло ўдзел 1822 чалавекі.
Ролікі сталі вынікам абвешчанага ў жніўні конкурсу You Are The Champions, пасля таго, як арыгінальны кліп Bohemian Rhapsody набраў больш за адзін мільярд праглядаў на YouTube.