МІНСК, 30 кас - Sputnik. Падчас раскопак на Новым замку ў Гродне археолагі знайшлі пячатку Уладзіміра Манамаха, паведамілі ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
На віслую пячатку, якую можна аднесці да першых гадоў існавання горада, натрапіў археолаг Іван Спірын. Спецыялісты яшчэ будуць больш дэталёва працаваць са знаходкай, але ўжо зараз, па іх словах, можна казаць, што належала яна князю Уладзіміру Манамаху, які быў бацькам гродзенскай князёўны Агаф’і.
На адным баку пячаткі – выява Васілія Кесарыйскага – нябеснага апекуна Манамаха, які таксама меў імя Васілій, а з другога боку - надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб дапамозе.
Спецылісты падкрэслілі, што такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўлады Манамаха, а дакладней – да 1113 года.