МІНСК, 31 кас - Sputnik. ЗША растлумачылі мэты разгортвання сваіх вайскоўцаў у Літве і распавялі пра планы вяртання ў месцы пастаяннай дыслакацыі, паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.
Напярэдадні ён сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, каб абмеркаваць сітуацыю, якая склалася вакол перакідання амерыканскіх бранетанкавых сіл на палігон ў літоўскім Пабрадзе, які знаходзіцца знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад мяжы.
Амерыканцы вернуцца ў свае казармы
Па словах Зася, амерыканскаму боку была выказана сур'ёзная занепакоенасць у сувязі з разгортваннем на літоўскім палігоне танкаў і баявых машын пяхоты ВС ЗША.
"Мы ўдзячныя за тлумачэнні па мэтам разгортвання вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі ЗША на палігоне Пабрадзе, планам іх знаходжання і канкрэтных тэрмінах вяртання да месцаў пастаяннай дыслакацыі", - распавёў дзяржсакратар.
Ён таксама паведаміў, што беларускі бок дадаткова апавясцілі аб закладзенай у вучэннях паўночнаатлантычнага альянсу "Абаронца Еўропы - 2020" задуму.
Голас Беларусі пачуты
На думку Зася, аператыўнасць рэагавання і кіраўніцтва НАТО, і краіны - лідара альянсу на пытанні Беларусі сведчаць, што голас рэспублікі быў пачуты, а пазіцыя краіны прынята пад увагу.
Мур у гутарцы з кіраўніком Савета бяспекі пацвердзіла намер знізіць асцярогі, звязаныя з дадзенай праблематыкай, і забяспечыць празрыстасць рашэнняў у гэтай сферы на будучыню.
Зась лічыць, што ўзнікненне падобнай сітуацыі звязана з адсутнасцю поўнай інфармацыі і недаверам бакоў. Пры гэтым ён адзначыў, што Мур выказала прыхільнасць ЗША дыялогу, які адказвае духу Венскага дакумента аб мерах умацавання даверу і бяспекі.
Беларускі курс на мір
У Мінску ўжо заявілі пра гатоўнасць скарэктаваць уласныя планы дзеянняў у адказ на разгортванне замежных ваенных каля ўласных межаў. "Гэтая прапанова ўжо адобрана прэзідэнтам Беларусі", - цытуе БелТА словы Зася.
У той жа самы час пазіцыя беларускага боку па-ранейшаму зводзіцца да недапушчальнасці мілітарызацыі рэгіёну.
Зась падкрэсліў, што Беларусь і надалей будзе паслядоўна рэалізоўваць самастойную замежную палітыку, якая накіравана на зніжэнне ваеннага і палітычнага напружання ў Еўропе.