Гэтае пытанне абмяркоўвалі на Лівадыйскім форуме, які штогод праходзіць у Крыме. У прыватнасці, казалі аб стварэнні больш свабодных і спрыяльных умоў для працаўладкавання ў Расіі студэнтаў-замежнікаў.
"Спадзяюся, на гэтай восеньскай сесіі зможам яго (законапраект - Sputnik) прыняць. І тым самым усе замежныя студэнты, якія навучаюцца ў вышэйшай школе, змогуць паралельна ў выпадку жадання падпрацоўваць. Як гэта рабілі ўсе мы і як і сёння гэта робяць расійскія студэнты. Лічу, што гэта павысіць прывабнасць расійскай адукацыі", - адзначыла Мацвіенка.
Адзначым, аб магчымасці падпрацоўкі для студэнтаў-замежнікаў спытаў старшыня нацыянальнага балгарскага руху "русафілаў" Мікалай Малінаў. Паводле яго слоў, з Балгарыі штогод з'язджаюць на вучобу ў Расію каля 300 студэнтаў. Але каля паловы з іх хутка вяртаюцца на радзіму як раз з-за складанасцяў з афіцыйным працаўладкаваннем.