Праект бюджэта на наступны год унеслі ў парламент

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвальная зала пасля рамонту
Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з праектам бюджэту, рост ВУП Беларусі запланаваны ў памеры 1,9%, а стаўка рэфінансавання - 9,5%.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Праект рэспубліканскага бюджэта на наступны год унесены ў беларускі парламент, паведаміла ў пятніцу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Пункт абмену валюты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кіраўнік Нацбанка распавёў пра інфляцыю і курс валюты ў Беларусі

Урад падрыхтаваў праект бюджэту яшчэ на пачатку восені, аднак затым яго прыйшлося дарабляць - кіраўнік дзяржавы палічыў планы недастаткова напружанымі. У выніку дакумент паступіў на разгляд да парламентарыяў 1 лістапада.

Праект бюджэта і дадаткаў да яго ў пятніцу апублікавала дэпутат Канапацкая.

Базавы сцэнар

Як вынікае з тлумачальнай запіскі, пры фарміраванні праекта бюджэта на 2020 год за аснову прыняты базавы сцэнар умоў эканамічнага развіцця.

"Ён прадугледжвае ў 2020 годзе рост ВУП на ўзроўні 101,9% (ў 2021 годзе - 101,4%, ў 2022 годзе - 102,1%), сярэднегадавы курс расійскага рубля да долара ЗША - 67,5 рубля, сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара ЗША - 2,2447 рубля, сярэднегадавую цану на нафту маркі "URALS" - 60 долараў ЗША за барэль, стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5%, захаванне аб'ёму імпарту нафты з Расійскай Федэрацыі для перапрацоўкі - 18 млн тон", - гаворыцца ў запісцы.

Выдаткі і дэфіцыт

Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы, падатковая палітыка ў наступным годзе "будзе ажыццяўляцца з улікам неабходнасці кансалідацыі даходаў бюджэту ва ўмовах рэалізацыі "падатковага манеўру" ў Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых фактараў".

Офіс Сусветнага банка ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь
Сусветны банк выдзеліць Мінску амаль $100 млн на праект па энергакарыстанні

Страты ад "падатковага манеўру" у наступным годзе ўрад ацэньвае ў памеры 537,2 мільёна рублёў, ад спынення тэрміну дзеяння дамоўленасцяў з Расеяй у нафтагазавай сферы - 950,9 мільёна рублёў.

Згодна з планамі ўрада, даходы бюджэта ў 2020 годзе складуць 39,5 мільярда рублёў - у 2019-м гэты паказчык складаў 37,8 мільярда.  Выдаткі пры гэтым складуць 40,903 мільярда рублёў - гэта значыць бюджэт будзе з дэфіцытам амаль у паўтара мільярда рублёў. У мінулым годзе расходная частка была куды менш - 36,4 мільярда.

Стужка навiн
0