Відэа

Ваенныя, ратавальнікі і дыпламаты прачыталі верш Якуба Коласа

Падпісацца
Сумесны праект міністэрства абароны, МЗС і МНС прымеркаваны да дня нараджэння славутага паэта. Як чытаюць "Адлёт жураўлёў", глядзіце на відэа.

Супрацоўнікі трох ведамстваў зачыталі па некалькі радкоў з ранняга верша паэта ў дзень яго нараджэння. Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы 137 гадоў таму.

Якуб Колас - Sputnik Беларусь
Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…"

"Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца ў розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых!", - гаворыцца ў паведамленні беларускага абароннага ведамства.

Верш "Адлёт жураўлёў" выйшаў у першым паэтычным зборніку Якуба Коласа "Песні-жальбы" ў 1910 годзе, у якім адлюстроўваецца родная прырода і рэаліі жыцця беларусаў тых гадоў.

Стужка навiн
0