МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Вядомы блогер Віталь Зялкоўскі, папулярны ў сацыяльных сетках як "суровы беларус", хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы "Укантакце".
Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі да 30 жніўня. Дата правядзення галасавання яшчэ не вызначана - як чакаецца, яе будзе прапаноўваць ужо наступны склад парламента, які абяруць 17 лістапада.
Пра жаданне балатавацца на пост ужо заявіў і "суровы беларус" - блогер Віталь Зялкоўскі, які атрымаў папулярнасць дзякуючы своеасаблівай манеры рабіць сэлфі.
"Дарагія сябры! Я прыняў рашэнне аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на выбарах прэзідэнта РБ. Маёй мэтай з'яўляецца жаданне прымяніць веды, атрыманыя ў ЕС, для паляпшэння жыцця ў РБ. Маімі задачамі будуць мадэрнізацыя эканомікі, рэформы ў палітычнай сістэме і паляпшэнне працоўнага і сацыяльнага заканадаўства. больш падрабязная інфармацыя будзе з'яўляцца на маёй старонцы. Разлічваю на вашу падтрымку", - напісаў Зялкоўскі ў сацсетцы.
Да паста ён прымацаваў калаж, на якім таксама намаляваны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - такім чынам блогер абыграў падабенства прозвішчаў.
Раней пра сваё жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах заяўлялі лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, дэпутат Алена Анісім, а таксама дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.