Настаўнікам прапануюць бясплатна павысіць кваліфікацыю па лічбавай пісьменнасці

© PixabayПраца за камп'ютарам, архіўнае фота
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адукацыйная-асветніцкая праграма прадугледжвае вочна-завочную форму з ужываннем дыстанцыйных тэхналогій. Навучанне ўключае ў сябе тры модулі: медыйна-інфармацыйная пісьменнасць, камп'ютарная пісьменнасць і лічбавая бяспека.

Беларускія настаўнікі змогуць бясплатна прайсці дыстанцыйны курс лічбавай пісьменнасці - "Лічбавы куратар". Першая група прыступіла да дыстанцыйнага навучання першага кастрычніка, паведаміў прэс-цэнтр праекта "Расійскае лічбавае супрацоўніцтва".

Індывідуальны план навучання дзіцяці: як дамовіцца са школай? - Sputnik Беларусь
Відэа
Індывідуальны план навучання дзіцяці: як дамовіцца са школай?

Адукацыйная-асветніцкая праграма прадугледжвае вочна-завочную форму з ужываннем дыстанцыйных тэхналогій. Навучанне ўключае ў сябе тры модулі: медыйна-інфармацыйная пісьменнасць, камп'ютарная пісьменнасць і лічбавая бяспека.

"Удзел у праекце дазволіў ацаніць яго актуальнасць для спецыялістаў, якія самастойна падвышаюць сваю кваліфікацыю і ўбачыць іх зацікаўленасць у прасоўванні атрыманых ведаў у прафесійны асяродак, а таксама знайсці партнёраў, гатовых дапамагчы ў рэалізацыі падобных праектаў у рэгіёнах Рэспублікі Беларусь", - адзначыла дырэктар цэнтра доступу Алена Хартман.

Праект "Лічбавы куратар" дапаможа выкладчыкам арыентавацца ў тэхналагічных і інфармацыйных інавацыях, а таксама карыстацца лічбавымі прыладамі ў навучальным працэсе. Пасля завяршэння курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат Расійскага таварыства "Веды" і пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі АНО Інстытут бесперапыннай адукацыі "Прафесіянал".

"Курсы далі мне не толькі задавальненне ў спазнанні новага, але і спрыялі новым імпульсам у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій. Матэрыял прадстаўлены вельмі зразумела і даступна. Пытанні, якія застаюцца пры праходжанні модуляў, вырашаюцца на наступных занятках", - настаўнік пачатковых класаў ДУА "Гімназія № 34 г. Мінска" Алена Шчаберака.

Пляцоўкі для рэгістрацыі ўдзельнікаў размешчаны ў Бабруйску, Брэсце, Гродне, Мінску і Оршы. Курс доўжыцца два тыдні, падаць заяўку на навучанне можна да шостага снежня.

Праект "Лічбавы куратар" арганізаваны Расійскім таварыствам "Веды" за кошт гранта Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва).

"Лічбавая пісьменнасць - адна з найважнейшых кампетэнцый сучаснага настаўніка. Расійскае таварыства "Веды" дае магчымасць настаўнікам бясплатна прайсці перападрыхтоўку ў гэтым кірунку з дапамогай курсу "Лічбавы куратар", - паведаміла старшыня Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай асветніцкай арганізацыі "Расійскае таварыства "Веды", намеснік старшыні камітэта па адукацыі і навуцы Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, член цэнтральнага штаба Агульнарасійскага народнага фронту Любоў Духаніна.

Старшыня адзначыла, што Рэспубліка Беларусь была выбрана не выпадкова: на II З'ездзе Расійскага таварыства "Веды" было заключана Міжнароднае пагадненне аб супрацоўніцтве з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскiм аб'яднаннем "Беларускае таварыства "Веды", у рамках якога адным з першых мерапрыемстваў стала навучанне лічбавай пісьменнасці.

Стужка навiн
0