МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Урады Беларусі і Расіі збіраюцца да 1 снежня прадставіць прэзідэнтам Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну на разгляд праекты дарожных карт па інтэграцыі, паведаміў у аўторак журналістам прэм'ер-міністр рэспублікі Сяргей Румас.
"Мы цяпер працуем цяпер над гэтым, каб да 1 снежня праекты дарожных карт прадставіць прэзідэнтам", - адзначыў ён.
Па словах Румаса, пасяджэнне Саюзнага Саўміна запланавана на 19 лістапада.
"Мы з Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым дамовіліся, што ўвесь час, колькі спатрэбіцца, да самай ночы, зможам прысвяціць дарожным картам", - сказаў прэм'ер Беларусі.
Ён паведаміў, што ў пасяджэнні Саюзнага Саўміна прымуць удзел кіраўнікі ўсіх ведамстваў, у якіх "засталіся няўзгодненыя пазіцыі". "Мы па кожнай дарожнай карце ў прысутнасці прэм'ераў будзем разбірацца", - заявіў Румас.
Ён удакладніў, што падпісваць дарожныя карты па інтэграцыі будуць кіраўнікі адпаведных органаў. "Прэзідэнты павінны падпісаць праграму дзеянняў па паглыбленай інтэграцыі паміж дзвюма краінамі", - сказаў прэм'ер.
Беларусь і Расія стварылі працоўную групу па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю інтэграцыі ў снежні мінулага года, з таго моманту ідзе ўзгадненне спрэчных момантаў і фарміраванне адзінай праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дамовы.
У ліпені прэзідэнты Беларусі і Расіі сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу на Форуме рэгіёнаў і абмеркавалі ў тым ліку развіццё інтэграцыі паміж краінамі. Бакі дамовіліся да 1 лістапада распрацаваць дарожныя карты па інтэграцыі ў розных сферах, да сярэдзіны 2020 га - ўніфікаваную заканадаўчую базу, а з 2021 года распачаць на адзіных правілах нафтагазавы, прамысловы, сельскагаспадарчы і транспартны рынкі.