МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прапанавалі перагледзець памер дапамогі па беспрацоўі, паведаміла ў аўторак журналістам старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацпытаннях Тамара Красоўская.
Беларускія парламентарыі ініцыявалі падрыхтоўку законапраекта, якім будуць унесены адпаведныя змены ў закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь".
"У тым ліку ставіцца пытанне аб павышэнні дапамогі", - цытуе БелТА словы Красоўскай.
Старшыня камісіі адзначыла, што ў дэпутатаў шмат прапаноў наконт новай канцэпцыі закона, прапрацоўваць іх пачнуць ужо 6 лістапада - на пасяджэнні спецыяльнай групы.
Плануецца, што асобныя палажэнні закона будуць зменены з улікам існуючай правапрымяняльнай практыкі.
Раней у Мінпрацы рэспублікі канстатавалі, што ў цяперашні час сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі складае 27 рублёў. У міністэрстве абяцалі, што пытанне павешання дадзенай сумы будзе абавязкова разгледжана.
Нагадаем, намер павялічыць дапамогу па беспрацоўі да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму прапісана ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года.