Відэа

Наважылава пра святы, спартпляцоўкі і ініцыятыву для прэзідэнта

Фітнес-трэнер і грамадскі дзеяч Наталля Наважылава мае намер прыцягнуць увагу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі да ўладкавання простых трэнажорных комплексаў у дварах і разважае пра тое, як беларусы могуць адсвяткаваць 7 лістапада.

Дваровым тэрыторыям у Мінску і іншых гарадах краіны вельмі не хапае простых трэнажорных комплексаў, якіх шмат у еўрапейскіх гарадах, лічыць суразмоўніца радыё Sputnik Беларусь. На думку Наталлі Наважылавай, на такія трэнажорныя комплексы "любы чалавек можа залезці і пару рухаў зрабіць, лічыце, як арэлі для дарослых - простыя і функцыянальныя".

Лыжы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь хоча стаць лідарам па вытворчасці лыж

"У нас, я ведаю, што дастаткова кампаній у Беларусі, якія займаюцца выпускам трэнажораў пры нейкіх заводах. У Жодзіне быццам сталі выпускаць, метала і спецыялістаў у нас дастаткова, абсталяванне ёсць, але яго трэба ўсталёўваць, не проста так паставіць, каб жалеза пад дажджом мокла. Думаю, што мы як цэнтр Еўропы павінны паказаць. І кіраўнік дзяржавы ў нас усіх на лыжы паставіў, малайчына, і я ў гэтай лыжнай гонцы таксама ўдзельнічаю. І ён сваім прыкладам можа паказаць новае стаўленне ў былым сацлагеры вось да гэтых дваровых пляцовак", - лічыць Наважылава.

На думку суразмоўніцы Sputnik, нейкі спартыўны ці нацыянальны кантэкст па аналогіі з "Дажынкамі" можна надаць і святкаванню 7 лістапада. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з цягам часу становіцца ўсё менш зразумелым, асабліва, для маладых людзей, кажа грамадскі дзеяч.

"Я ўжо сама забываю пра 7 лістапада. Хоць раней мы абавязкова хадзілі на дэманстрацыю... Час ідзе, моладзь расце, ім гэтая рэвалюцыя, разумееце... Я не хачу блюзнерыць. Але на самай справе, калі шчыра, гэты час усё далей і далей, іх гэта не хвалюе абсалютна, нічога не варушыцца", - кажа Наважылава.

Як лічыць субяседніца Sputnik, святы павінны быць больш вясёлыя, блізкія і зразумелыя кожнаму жыхару краіны, як тыя ж "Дажынкі", якія даўно пара зрабіць нацыянальным святам, прапануе грамадскі дзеяч.

Таксама ў размовах - што Наталля Наважылава думае пра сучасную б'юці-індустрыю, як ставіцца да алкаголю і якія парады па правільным харчаванні дае на гэтыя выхадныя дні. Поўную версію размовы глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі