Глеб зладзіць развітальны матч на "Дынама": будуць Фабрэгас, Расіцкі, Леман

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі футбаліст Аляксандр Глеб
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легенда беларускага футбола збіраецца зладзіць сапраўднае свята для заўзятараў; кошт пытання - 300-400 тысяч еўра.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб плануе правесці на мінскім стадыёне "Дынама" развітальны матч і запрасіць былых партнёраў па лонданскаму "Арсеналу". Пра гэта паўабаронца заявіў у эфіры блога "КраСава" на YouTube.

Аляксандр Глеб, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Аляксандр Глеб абвясціў аб завяршэнні кар'еры

Раней стала вядома, што 38-гадовы футбаліст, які абараняе колеры "Іслачы", завершыць кар'еру ў канцы сезону.

Глеб распавёў, што будучым летам хоча правесці развітальны матч з гэтай нагоды. Гульня, плануе ён, павінна прайсці на "Дынама". Па словах футбаліста, ён збіраецца паклікаць у Мінск зорак сусветнага футбола.

"Фабрэгас, Фламіні, Расіцкі, Леман. З Анры таксама буду звязвацца. Робер Пірэс. Са "Штутгарта" пару футбалістаў. Супраць каго згуляем? Хлопцы са зборнай", - сказаў Глеб.

Мерапрыемства, адзначыў футбаліст, абыдзецца ў 300-400 тысяч еўра. У гэты кошт уключана ўся арганізацыя.

"Калі так будзе, то мы зробім вялікае свята для беларускіх заўзятраў і наогул для заўзятараў", - сказаў Глеб.

Стужка навiн
0