Лукашэнка павіншаваў легендарную Пахмутаву з 90-годдзем

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў фотабанкКампазітар Аляксандра Пахмутава
Кампазітар Аляксандра Пахмутава - Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што творчасць народнай артысткі "вызначае праўдзівы сэнс традыцыйных каштоўнасцяў".

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР, кампазітара Аляксандру Пахмутаву з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У суботу, 9 лістапада, Пахмутава адзначае 90-годдзе.

"Дзякуючы ўнікальнаму таленту, душэўнай шчодрасці і высокай унутранай культуры вы нязменна захапляеце публіку сваім прафесійным майстэрствам і невычэрпнай энергіяй. Ваша творчасць, якая валодае прыцягальнай сілай, асаблівым лірызмам і выразнасцю, натхняе і выхоўвае слухачоў розных пакаленняў, вызначае праўдзівы сэнс традыцыйных каштоўнасцяў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што творы пра Беларусь, створаныя Пахмутавай, сталі сапраўднымі шэдэўрамі і папулярныя ў многіх краінах свету.

Лукашэнка пажадаў Пахмутавай здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і новых здзяйсненняў.

Пахмутава напісала больш за 400 песень, якія выконвалі выбітныя галасы пакалення - Людміла Зыкіна, Муслім Магамаеў, Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Эдзіта П'еха, Тамара Гвердцытэлі і многія іншыя. Яе аўтарству належаць "Птушка шчасця", "Надзея", "Стары клён", "Ты мая мелодыя"і многія іншыя.

Асаблівую вядомасць Пахмутавай прынесла музыка да фільмаў, якія сталі сапраўды народнымі: "Дзяўчаты", "Тры таполі на Плюшчысе", "Жылі-былі стары са старой" і многім іншым.

У нядзелю калегі і прыхільнікі таленту павіншуюць Аляксандру Пахмутаву з юбілеем на сцэне Вялікага тэатра.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі