Відэа

Відэафакт: незвычайнае для горада моднае шоу паказалі ў Віцебску

Падпісацца
Паказ у выглядзе тэатралізаваных прадстаўленняў правялі сумесна дызайнеры адзення і ўпрыгожванняў з Віцебска і Мінска ў арт-прасторы VZAP. Як прайшло незвычайнае для Віцебска мерапрыемства, глядзіце на відэа.

Па запэўненнях арганізатараў, шоў Design stories - гэта "нестандартны фармат" моднага мерапрыемства. Асноўнай мэтай яга было прадставіць жыхарам і гасцям горада "арыгінальныя, вытанчаныя і стыльныя" ўпрыгажэнні і вопратку.

У паказе ўдзельнічалі чатыры пары дызайнераў з Мінска і Віцебска, якія працуюць у супрацоўніцтве. Каб данесці да гледачоў унутраны пасыл калекцыі, майстры прадстаўлялі свае творы ў выглядзе своеасаблівых пастановак.

"Мерапрыемства правялі на дастойным узроўні. Гэта не першы падобны вопыт сумеснай працы з дызайнерамі адзення, але ўсё роўна ўдзельнічаць у падобных паказах заўсёды цікава. Спецыяльна для шоу я распрацавала новую калекцыю", - распавяла карэспандэнту дызайнер упрыгожванняў з Віцебска Анастасія Герасімава.

Паводле яе слоў, да паказу пачалі рыхтавацца за два месяцы. Паколькі ў прадстаўленні важную ролю адыгрывае ўсё: мадэлі, святло, пастаноўка, музыка - іх трэба было аб'яднаць адзіным сцэнаром і давесці да ідэалу. Гэта і было самым складаным.

Як адзначыла дызайнер, у Віцебску падобныя мерапрыемствы толькі набіраюць абароты, але мяркуючы па колькасці гледачоў і іх зацікаўленасці, такія паказы будуць праходзіць і далей.

Стужка навiн
0