МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Аб'яднаная бязвізавая зона "Гродна - Брэст" пачала працу з 10 лістапада - уступіў у сілу ўказ прэзідэнта, які сур'ёзна пашырыў магчымасці індывідуальных падарожнікаў.
Дакумент не толькі аб'яднаў бязвізавую зону "Брэст - Гродна", але і дадаў у яе яшчэ 5 раёнаў Гродзеншчыны: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі раёны.
Індывідуальныя турысты, якія вырашылі наведаць бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна", могуць карыстацца любымі пагранічнымі пунктамі пропуску і знаходзіцца там да 15 сутак. Перамяшчацца без візаў па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей можна ў складзе арганізаваных турыстычных груп.