Беларусы змогуць лячыцца ва ўнікальным расійскім анкацэнтры

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМіністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова
Міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах кіраўніка расійскага Міністэрства аховы здароўя, Беларусі і Расіі важна супрацоўнічаць у сферы анкалогіі.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Новы цэнтр пратоннай тэрапіі ў расійскім Дзімітраўградзе будзе аказваць дапамогу і беларусам, заявіла ў аўторак у Мінску міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова.

Абследванне пацыента - Sputnik Беларусь
Лукашэнка хоча аснасціць беларускіх урачоў не горш, чым замежных

Сумесная калегія міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі праходзіць у аўторак у Мінску.

Кажучы аб напрамках супрацоўніцтва, Скварцова адзначыла, што міністэрства "вельмі цікавіць напрамак анкалогіі".

Паводле яе слоў, у гэтым кірунку трэба супрацоўнічаць пераходзячы да персаніфікаванага падыходу.

Перспектыўным Скварцова назвала і супрацоўніцтва ў радыядыягностыцы і радыятэрапіі, а таксама ў пратонных тэхналогіях. Яна нагадала аб нядаўна адкрытым унікальным пратоным цэнта ў Дзімітраўградзе. "Новы цэнтр будзе аказваць дапамогу і пацыентам з Беларусі", - падкрэсліла міністр.

У цэлым жа, па словах Скварцовай, супрацоўнічаюць краіны па многіх напрамках, а грамадзяне і Беларусі, і Расіі атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

Стужка навiн
0