МІНСК, 12 ліс - Sputnik. У аўторак раніцай Беларусь накрыла туманам - у некаторых рэгіёнах ён рассеецца толькі да 11 гадзін, паведамілі ў Белгідрамеце.
Бачнасць у тумане складае ад 100 да 500 метраў, таму на раніцу аўторка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Днём сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ад умеранага да парывістага. Паветра максімальна прагрэецца да +6..+12°C.
У Мінску днём чакаецца ад +7..+9°C, раніцай захавацца туман.
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я МНС Беларусі не рэкамендуе хадзіць у лес або адпраўляцца на рыбалку - можна страціць арыентацыю і заблудзіцца.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі таксама рэкамендуюць вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі, захоўваць дыстанцыю і хуткасны рэжым.