Расійскі дуэт назвалі фаварытам дзіцячага "Еўрабачання-2019"

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкТаццяна Межэнцава і Дзенберэл Ооржак
Таццяна Межэнцава і Дзенберэл Ооржак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны пяты ўдзельнік фанацкага апытання ўпэўнены ў тым, што Таццяна Межэнцава і Дзенберэл Ооржак перамогуць у конкурсе.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Расійскі дуэт Таццяна Межэнцава і Дзенберэл Ооржак названы фаварытам дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", сведчаць дадзеныя апытання на фан-сайце Wiwibloggs.Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў польскай Глівіцэ. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 19 краін свету.

Ліза Міснікава: перад Еўрабачаннем дайсці да школы пакуль не вельмі атрымліваецца - Sputnik Беларусь
Відэа
Ліза Міснікава: перад "Еўрабачаннем" дайсці да школы пакуль не вельмі атрымліваецца

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага найбуйнейшым фан-сайтам "Еўрабачання" Wiwibloggs, галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу ў шоў з'яўляюцца прадстаўнікі Расіі Таццяна Межэнцава і Дзенберэл Ооржак, якія выканаюць на конкурсе песню "Время для нас". За іх прагаласавала больш за 20% удзельнікаў апытання.

На другім месцы ў апытанні знаходзіцца прадстаўніца Арменіі Карына Ігнацян (16,96%), на трэцім - артыстка з Сербіі Дарыя Врачэвіч (11,7%).

Прадстаўніца Беларусі Лізавета Місьнікава, якая выканае на сцэне дзіцячага "Еўрабачання" песню "Пепельный", займае ў апытанні сёмае месца - яе падтрымалі 4,36% удзельнікаў галасавання.

Замыкае рэйтынг удзельнікаў прадстаўніца Партугаліі Хаана Алмеіда. За яе прагаласавалі толькі 0,73%.

Стужка навiн
0