Тыя, хто адслужылі ў арміі, могуць атрымаць зніжкі на навучанне і лячэнне

© Sputnik / Виктор ТолочкоСалдаты тэрміновай службы
Салдаты тэрміновай службы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да службы ў войску беларусаў матывуюць не толькі ільготамі на жыллё, але і зніжкай пры атрыманні платнай адукацыі.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Маладым людзям, якія адслужылі ў войску, дадуць магчымасць атрымаць зніжку на платнае навучанне, але пры выкананні пэўных умоў, заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
Бонусы ад Мінабароны: тыя, хто адслужылі ў арміі, атрымаюць ільготы на жыллё

Паводле яго слоў, у наступным годзе будзе працягваць сваё развіццё сістэма сацабароны вайскоўцаў тэрміновай службы.

Плануецца вырашыць пытанне з "прадастаўленнем скідак на навучанне на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыі пры ўмове атрымання па ўсіх прадметах адзнак не ніжэй за шэсць балаў".

Прапрацоўваецца магчымасць прадастаўлення першачарговага права на абслугоўванне ў дзяржарганізацыях аховы здароўя і 25-працэнтнай скідкі на платныя медпаслугі для тых, хто атрымаў траўмы (ранення, кантузіі) пры праходжанні тэрміновай ваеннай службы.

Акрамя гэтага, за членамі сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, будзе захоўвацца права карыстання жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнаце, прадастаўленымі вайскоўцам у сувязі з працоўнымі адносінамі, на ўвесь перыяд тэрміновай службы.

Праект прававога акта будзе ўнесены на разгляд прэзідэнта да канца гэтага года.

Стужка навiн
0