МІНСК, 15 ліс - Sputnik. У сацыяльнай сетцы Instagram пачалі знікаць адзнакі "падабаецца" пад пастамі карыстальнікаў ва ўсім свеце. Кампанія паведаміла ў афіцыйным Twitter-акаўнце, што лайкі пачалі хаваць у тэставым рэжыме.
"З сённяшняга дня мы пашыраем тэставы рэжым на ўсе краіны. Калі вы падпалі пад яго, вы больш не будзеце бачыць колькасць лайкаў і праглядаў пад фатаграфіямі і відэа, калі яны не вашы ўласныя", - сказана ў паведамленні.
Starting today, we’re expanding our test of private like counts globally. If you’re in the test, you’ll no longer see the total number of likes and views on photos and videos posted to Feed unless they’re your own. pic.twitter.com/DztSH0xiq2
— Instagram (@instagram) 14 ноября 2019 г.
Раней прадстаўнікі кампаніі паведамлялі, што маюць намер арыентаваць карыстальнікаў на кантэнт, а не на колькасць адзнак "падабаецца". Вядома таксама, што кампанія Instagram ўжо апрабавала функцыю ў шэрагу краін, у ліку якіх Бразілія, Італія і Канада, і атрымалі станоўчыя вынікі.
У той жа час у кампаніі адзначаюць, што разумеюць неабходнасць падліку лайкаў для тых карыстальнікаў, якія зарабляюць на кантэнце. У перспектыве могуць быць распрацаваны спецыяльныя інструменты, пры дапамозе якіх можна будзе працаваць са статыстыкай і дзяліцца гэтымі дадзенымі з партнёрамі.
Па словах кіраўніка сацсеткі Адама Масері, схаваць "сэрцайкі" пад пастамі неабходна для таго, каб скараціць "сацыяльнае ціск" на карыстальнікаў.