https://bel.sputnik.by/20191116/Parlamentskya-vybary-16-lstapada---aposhn-dzen-datermnovaga-galasavannya-1043249178.html
Парламенцкія выбары: 16 лістапада - апошні дзень датэрміновага галасавання
Парламенцкія выбары: 16 лістапада - апошні дзень датэрміновага галасавання
Sputnik Беларусь
Усяго ў Беларусі створаны 5831 выбарчы ўчастак. Не праводзілася датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях... 16.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-16T08:50+0300
2019-11-16T08:50+0300
2019-11-16T16:38+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/02/1043250245_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_7cfbbdfeaf90226a07fb1cccc7745bfa.jpg
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/02/1043250245_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_9d617f51012d63327fdcbe4cc5fc0765.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, палітыка, у беларусі, навіны , беларусь, парламенцкія выбары
галоўнае, палітыка, у беларусі, навіны , беларусь, парламенцкія выбары
Парламенцкія выбары: 16 лістапада - апошні дзень датэрміновага галасавання
08:50 16.11.2019 (абноўлена: 16:38 16.11.2019) Усяго ў Беларусі створаны 5831 выбарчы ўчастак. Не праводзілася датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і ў іншых лячэбных установах.
МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання завяршаецца ў Беларусі ў суботу 16 лістапада. Аддаць свой голас за кандыдатаў датэрмінова беларусы маглі з аўторка 12 лістапада ў працягу пяці дзён.
Прыйсці на выбарчыя ўчасткі можна з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.
Па ўсёй краіне створаны 5831 выбарчы ўчастак. Не праводзілася датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і ў іншых лячэбных установах, дзе пацыенты атрымліваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.
Удзельнічаць у датэрміновым галасаванні могуць тыя беларусы, якія ў асноўны дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Ніякага афіцыйнага пацверджання немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень выбараў не трэба.
У МУС адзначылі, што выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна.
Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі - нядзеля, 17 лістапада.
Нагадаем, што ў Беларусі інстытут датэрміновага галасавання існаваў заўсёды. Па дадзеных ЦВК, у датэрміновым галасаванні бярэ ўдзел да 30% электарату, надзеленага правам выбарчага голасу. Пры гэтым у Беларусі, у адрозненне ад шэрагу суседніх краін, няма "дня цішыні", калі за суткі да асноўнага дня галасавання спыняецца агітацыя.