МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Істотных парушэнняў падчас выбарчага працэсу на участках, якія ўдалося наведаць, зафіксавана не было, заявіў прадстаўнік назіральнай місіі СНД, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Арцём Тураў.
"Былі заўвагі ў адносінах да аднаго СМІ, прадстаўнікі якога абуральна паводзілі сябе на адным з выбарчых участкаў. Мы зрабілі ім заўвагу. Як высветлілася, у аднаго з іх нават не было з сабой пасведчання. Мы зрабілі заўвагу і адзначылі ў пратаколе, таму што яны сапраўды перашкаджалі выбарчаму працэсу. Калі браць у агульным, то за час нашай працы ў Мінску намі не засведчаныя якія небудзь парушэнні, якія маглі б паўплываць на волевыяўленне альбо на вынікі выбараў", - заявіў Тураў.
Ён распавёў, што з раніцы паспеў пабываць на 10 выбарчых участках, і можа адзначыць досыць высокую яўку і актыўнасць грамадзян. Паводле яго слоў, галасаванне на участках арганізавана на добрым узроўні.
"Мы бачым, што ўчасткі добра аснашчаны інфармацыйна, у тым ліку для маламабільных груп, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі", - сказаў Тураў.
Ён таксама адзначыў высокі ўзровень назірання ў гэтую кампанію, у тым ліку вялікую прысутнасць замежных назіральнікаў, што сведчыць аб адкрытасці і транспарэнтнасці выбараў.
Паводле дадзеных ЦВК, за ходам галасавання на выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сочаць 38 878 назіральнікаў, у тым ліку больш за тысячу замежных.