Відэа

Кабіцкі: эксперты з 9 краін, якія ўваходзяць у МПА СНД, зрабілі вялікую працу

Падпісацца
Пра выбары ў беларускі парламент і этап папярэдняга маніторынгу распавёў кіраўнік сакратарыята Міжпарламенцкай Асамблеі СНД Дзмітрый Кабіцкі.

Місія назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў беларускага парламента ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД у складзе 46 чалавек пачала сваю працу яшчэ да адкрыцця выбарчых участкаў і рознымі групамі наведала больш за 100 кропак галасавання, паведаміў у гутарцы на радыё Sputnik кіраўнік сакратарыята МПА СНД Дзмітрый Кабіцкі.

Тэзісы Лукашэнкі аб будучых выбарах, палітыцы і адносінах з Расіяй - Sputnik Беларусь
Відэа
Тэзісы Лукашэнкі аб будучых выбарах, палітыцы і адносінах з Расіяй

"Наогул наша маніторынгавая кампанія пачалася значна раней, яшчэ за месяц да выбараў. Эксперты і спецыялісты з 9 краін, якія ўваходзяць у Міжпарламенцкую асамблею СНД, аналізавалі выбарчае заканадаўства Беларусі, аналізавалі матэрыялы СМІ і аспекты, звязаныя з вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты", - адзначыў Кабіцкі.

Па словах суразмоўцы Sputnik, кампанія праходзіла без сур'ёзных заўваг. Размаўляючы з выбаршчыкамі, работнікамі выбарчых камісій і назіральнікамі (іх 2 800 чалавек!), эксперты не атрымалі ніякіх скаргаў і нараканняў.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам кіраўніка сакратарыята МПА СНД Дзмітрыя Кабіцкага глядзіце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0