Віктар Лукашэнка стаў першым віцэ-прэзідэнтам НАК

© Sputnik / Сергей ПушкинВіктар Лукашэнка, архіўнае фота
Віктар Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Лукашэнка выконваў з красавіка гэтага года, але на грамадскіх пачатках.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Памочнік прэзідэнта па нацбяспецы Віктар Лукашэнка абраны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша БелТА.

Кандыдатуру сына прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падтрымалі ўдзельнікі Алімпійскага сходу.

Віцэ-прэзідэнтам НАК абраны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ алімпійскі чэмпіён Зміцер Даўгалёнак.

Рашэнне аб тым, што Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, было прынята яшчэ ў красавіку. Тады рабілася абмоўка - ён будзе займацца гэтай працай часова і на грамадскіх пачатках.

Асноўным родам дзейнасці Віктара Лукашэнкі застанецца праца на пасадзе памочніка прэзідэнта.

Стужка навiн
0