Мядзведзеў і Румас распавялі, што было на 7-гадзінных перамовах па інтэграцыі

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкСтаршыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Значную частку дарожных карт атрымалася ўзгадніць, аднак некаторыя будуць падрыхтаваны зноўку, засталіся пытанні і ў нафтагазавай сферы.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў правялі сямігадзінныя перамовы па інтэграцыі, кіраўнікі ўрадаў выступілі з заявай пасля завяршэння размовы ў Горках.

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Лаўроў: Беларусь для Расіі - найбліжэйшы стратэгічны партнёр і саюзнік

Як адзначылі прэм'ер-міністры, значную частку дарожных карт, а гэта больш за 20 з 31, удалося ўзгадніць і яны гатовыя да падпісання. Аднак нявырашаныя пытанні ўсё ж засталіся, у тым ліку і ў сферы энергетыкі.

"Значная частка дарожных карт узгоднена. Мы доўга і падрабязна абмяркоўвалі, якія ўзгодненыя, якія не", - пракаменціраваў ход перамоў кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў. Ён дадаў, што пазіцыі дзвюх краін збліжаюцца кожны дзень.

Нафта і газ

Беларускі калега заўважыў, што адчувальныя пытанні перамоваў - нафта і газ - ўзгоднены не цалкам, развязкі па іх будуць прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў.

"Па рынку газу і нафтавым рынку было чатыры неўрэгуляваных пытанні, сёння іх засталося два. Разам з тым яны складаныя і, напэўна, па іх кіраўнікам дзяржаў будуць прапанаваны развязкі", - распавёў Румас.

З ім згодны і Мядзведзеў, які адзначыў, што ў кожнага боку ёсць свае ўяўленні пра тое, як будзе развівацца супрацоўніцтва ў нафтагазавых пытаннях. І для ўзгаднення некаторых з іх неабходна палітычнае рашэнне. Дэдлайнам было абрана 8 снежня - у гэты дзень пройдзе Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.

Аптымізм прысутнічае

Разам з тым расійскі прэм'ер адзначыў што Расія настроена аптымістычна ў пытаннях прасоўвання інтэграцыі з Беларуссю. Паводле яго слоў, у такіх няпростых перамовах часам варта пайсці і на кампраміс у пытаннях, па якіх дыскусія вялася на працягу месяцаў і нават гадоў, так як працэс інтэграцыі, які быў адноўлены, можа быць пастаўлены пад пагрозу.

Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Румас: саюзная інтэграцыя магчымая з рашэннем вострых пытанняў у эканоміцы

"Таму наша задача - не проста паменшыць колькасць неўзгодненых пазіцый, але і адчуць межы гнуткасці ў пазіцыях адзін аднаго", - распавёў Мядзведзеў.

На думку кіраўніка расійскага прэм'ера, часам трэба выходзіць за межы стэрэатыпаў, якія, так ці інакш, з'яўляюцца злучнай ніткай для абодвух бакоў.

Румас у сваю чаргу адзначыў, што па складаных пытаннях, якія зараз не атрымалася ўзгадніць, бакі ўзялі тыдзень на прапрацоўку, затым пакет дакументаў будзе ўнесены прэзідэнтам на разгляд.

"Мы сёння дакладна разумеем, дзе ў нас засталіся разыходжанні. Мы ўзялі прыкладна тыдзень тэрміну, каб іх яшчэ раз абмеркаваць, і далей гэты пакет дакументаў з рознымі пазіцыямі бакоў будзе вынесены на разгляд кіраўнікоў дзяржаў", - падкрэсліў беларускі прэм'ер.

Перамовы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі працягваліся ўтрая даўжэй запланаванага - каля 7,5 гадзін. Румас на прэс-канферэнцыі падзякаваў расійскаму боку за працу, праведзеную для падрыхтоўкі інтэграцыйнага працэсу, адзначыўшы, што сённяшнія дамоўленасці з'яўляюцца сур'ёзным пасоўваннем ў інтэграцыі.

Стужка навiн
0